Лекцыя Ганны Янкуты «Як чытаць Джэйн Остэн» у Кракаве

23.05.2025 18:30 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае



У пятніцу, 23 траўня, «Кніжны Вырай» запрашае на лекцыю Ганны Янкуты «Як чытаць Джэйн Остэн».






Перакладчыца рамана «Пыха і перадузятасць» на беларускую мову раскажа, адсылкі да якіх гістарычных падзей можна знайсці ў рамане і якія невідавочныя рэаліі згадваюцца ў тэксце, разбярэ самыя цікавыя фразы ў кнізе і растлумачыць, што насамрэч хаваецца за тым ці іншым сюжэтным паваротам.

З лекцыі вы дазнаецеся, якая кухня была модная ў часы Джэйн Остэн, чаму сукенкі ў экранізацыях яе раманаў нагадваюць начныя кашулі, колькі гэта насамрэч — дзесяць тысяч фунтаў у год (спойлер: на гэты конт існуюць розныя меркаванні, але мала нікому не падасца), якая адукацыя патрабавалася ад жанчын у эпоху Элізабэт Бэнэт і містара Дарсі і шмат іншых цікавых рэчаў, якія зробяць чытанне рамана «Пыха і перадузятасць» яшчэ больш захапляльным.


Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Лепшы Вайцюшкевіч у Варшаве

25.05.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Георгій Дабро ў Вільні

30.05.2025 (19:30 - 21:00) CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ