Георгій Дабро ў Вільні

30.05.2025 19:30 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 20 еўра

30 траўня, у пятніцу, у Вільні адбудзецца канцэрт Георгія Дабро.






Рэдкія рэчы здараюцца ўпершыню — і іх немагчыма паўтарыць. З’яўленне на свет, першы пацалунак і... Георгій Дабро ў Вільні!

Не чакайце ад яго глыбокіх разважанняў, маўчання пра лёс ці метафізічнага пафасу. Будзе толькі мітусня бягучай хвіліны, пыл часоў, бляск забытага глянцу, музыка, якую не будуць разбіраць, і рухі, за якімі не хаваецца мэта.

Ні маралі, ні маршруту!

Толькі лёгкае пакалыхванне ў такт, шкляны звон у далонях і гук, што прылягае да цела, як аксаміт.

Не проста Георгій, а самы актуальны Георгій. Лепшае і новае!

Усё будзе вельмі добра, а калі не, то дакладна бліскуча!


Квіткі — 20 еўра на ўваходзе, але ж трэба замовіць па спасылцы




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ