Лекцыя Кацярыны Ваданосавай «Мужчынскі і жаночы строй эпохі Паўстання» ў Беластоку

03.04.2025 18:00 - 20:00 Галерэя Слендзінскіх (пл. Касцюшкі 4) Бясплатнае



У чацвер, 3 красавіка, у Беластоку адбудзецца лекцыя Кацярыны Ваданосавай «Мужчынскі і жаночы строй эпохі Паўстання».






 Як гісторыя ўплывае на моду?

 Як мода фарміруе гісторыю?

 Як выглядалі людзі, для якіх свабода і радзіма былі даражэйшыя за жыццё?

Пра гэты трагічны час прарываў можна расказаць і іголкай з ніткай.

Час, калі жанчыны прыстасоўвалі крыналіны для нашэння зброі, калі мужчыны са шляхецкіх двароў апраналі сялянскія кажухі, калі пяцігадовыя дзяўчынкі гулялі з лялькамі, апранутымі ў чорнае.

Час, калі жалезныя ланцугі замянялі залатыя ўпрыгажэнні, і за адно адзенне можна было трапіць за краты.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Шпацыр па Старым Макотаве ў Варшаве

15.08.2026 (12:30 - 14:30) plac Unii Lubelskiej (каля Green Cafe Nero) (Polna 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ