Лекцыя «Клімат змяняецца. А мы?» у Лодзі

13.06.2026 18:00 - 20:00 MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168) Бясплатнае
У суботу, 13 чэрвеня, Таварыства беларускай мовы ў Лодзі запрашае на лекцыю-прэзентацыю Ганны Скрыган «Клімат змяняецца. А мы?»

  • Ці сапраўды кліматычныя змены — гэта толькі пра надвор’е?
  • Або яны ўжо сёння ўплываюць на адукацыю, бізнес, інвестыцыі, законы і магчымасці для развіцця?

Абмяркуюць, як кліматычны парадак дня змяняе сучасны свет і чаму разуменне гэтых працэсаў становіцца неабходнай кампетэнцыяй для кожнага.

Вы даведаецеся:

  • як кліматычнае права змяняе эканоміку, палітыку і міжнародныя адносіны;
  • чаму «зялёная» трансфармацыя стала адным з галоўных кірункаў развіцця Еўропы;
  • як новыя экалагічныя нормы ўплываюць на бізнес, інвестыцыі і міжнароднае супрацоўніцтва;
  • якія магчымасці і выклікі адкрываюцца перад грамадствам ва ўмовах кліматычных змен.
Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ