Лекцыя «Марк Шагал: каханне маё» ў Мінску

17.09.2022 14:00 - 16:00 клуб «Yestoday» (вул. Еўфрасінні Полацкай, 4) Бясплатнае

17 верасня клуб «Yestoday» запускае лекторый. І пачынае — з Шагала! Першая лекцыя — у гонар 135-й гадавіны з дня нараджэння Марка Шагала.



Дата: 17 верасня

Час: 14.00

Месца: клуб «Yestoday», вул. Еўфрасінні Полацкай, 4, Мінск


«Для мяне значэнне мае толькі каханне, і я маю справу толькі з тымі рэчамі, якія круцяцца вакол яго» — казаў Марк Шагал і не маніў. Лекцыя «Марк Шагал: каханне маё» — гісторыя пра тое, як мастацтва становіцца маніфестам кахання.

Лектарка — Алена Машчонак, старэйшая навуковая супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музея.

Для рэзідэнтаў і гасцей клуба ўваход вольны! Але ж трэба запісацца на ўдзел у адміністратараў клуба па нумары 7899 (А1, МТС).

Узрост — 14+.

 

Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Трыб’ют «Беларускае золата» ў Тбілісі

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Philosof Club (Giorgi Akhvlediani 6)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ