У чацвер, 13 лютага, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя Юліі Лісай «Мастак у сістэме акадэмічных стандартаў: Апалiнарый Гараўскі».
19 стагоддзе. Новая эпоха наступіла не толькі ў развіцці большасці еўрапейскіх краін, але таксама і ў мастацтве, якое станавілася ўсë больш індывідуалізаваным, а да пачатку ХХ стагоддзя — суб’ектыўным.
Гэтыя змены ўваходзілі ў канфлікт з традыцыйнай акадэмічнай сістэмай, якая ставіла сваëй мэтай захоўванне і распаўсюджванне рэнесансных і класіцыстычных ідэалаў.
Якім чынам Апалінарый Гараўскі быў упісаны ў акадэмічнае асяроддзе?
Азначала ці прызнанне Акадэміяй шырокую папулярнасць і камерцыйны поспех?
Пра прыклады для пераймання і крыніцы натхнення мастака — на лекцыі.
Юлія Лісай — вядучая навуковая супрацоўніца аддзела замежнага мастацтва Мастацкага музея.
Кошт наведвання выставачнага корпуса з лекцыяй — 22 рублі, навучэнцам і студэнтам — 11 рублёў. За 80 рублёў (студэнтам — 40 рублёў) можна набыць абанемент на 4 лекцыі.
Рэгіструйцеся па спасылцы.