Курс 2025 года, які праводзіцца ў рамках праграмы Business Economics Start, пазнаёміць вучняў старэйшых класаў з асноўнымі эканамічнымі канцэпцыямі.
Крыніца: nordnews.md
Мэта курса — дапамагчы падрыхтавацца да паступлення ў профільныя ВНУ, а таксама навучыцца прымаць граматныя эканамічныя рашэнні, зберагаць і інвеставаць.
Вы даведаецеся:
Як сучасныя тэхналогіі ўздзейнічаюць на паводзіны пакупніка;
Як эканоміка і рынкавыя сілы стымулююць інавацыі;
Як працэсы глабалізацыі і рэгіяналізацыі фармуюць новыя магчымасці і выклікі для спажыўцоў і вытворцаў;
Якія існуюць інструменты для зберажэнняў і інвестыцый і як правільна імі скарыстацца.
Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца вучні старэйшых класаў не маладзейшыя за 16 гадоў.
Дэдлайн падачы заяўкі — 16 лютага 2025 г.
Заняткі пачнуцца 17 лютага афлайн у Вільні і будуць праводзіцца двойчы на тыдзень анлайн па вечарах. Такім чынам, да ўдзелу могуць далучыцца школьнікі з любой кропкі свету.
Падрабязнасці і рэгістрацыю шукайце па спасылцы.