Лекцыя «Міхаіл Лісоўскі. Да 95-годдзя з дня нараджэння» ў Мінску

26.03.2026 18:00 - 20:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, трэцяя зала беларускага мастацтва XX–XXI ст.) (вул. Леніна, 20) Бясплатнае
У чацвер, 26 сакавіка, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя «Міхаіл Лісоўскі. Да 95-годдзя з дня нараджэння».

Мастак увайшоў у гісторыю айчыннага мастацтва як таленавіты майстар сяброўскіх шаржаў, якія называюць культурнай хронікай 1960-х гг. Між тым яго жывапісныя працы не менш цікавыя, асабліва партрэты.

Пра гісторыю стварэння аднаго з іх — «Партрэта настаўніцы», а таксама пра жыццёвы і творчы шлях мастака пойдзе гаворка на лекцыі, якую прачытае мастацтвазнаўца Таццяна Карэліна — дачка Лісоўскага і аўтарка публікацыі, прымеркаванай да юбілею творцы, у лютаўскім нумары часопіса «Роднага слова».

Лекцыя пашырыцца экспанаваннем жывапіснага твора Міхаіла Лісоўскага «Партрэт настаўніцы», а таксама некалькіх аўтарскіх шаржаў мастака, якія на адзін вечар будуць прадстаўлены публіцы.

Уваход — па квітку ў музей. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна.



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Сустрэча «Belarus: la strada verso la libertà» ў Падуі

25.03.2026 (17:30 - 20:00) Sala Fernando Barison (Piazza Metelli 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ