Лекцыя «Мінск страчаны» ў Мінску

02.02.2023 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38) 17 рублёў

У чацвер, 2 лютага, лекторый «Фрэскі» запрашае на другую лекцыю Андрэя Гаранскага «Мінск XVII — XVIII стагоддзяў. Каменнае будаўніцтва» з цыклу «Мінск страчаны».



Дата: 2 лютага

Час: з 18.30 да 20.45 з перапынкам на каву

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск


Падчас лекцыі вы:


даведаецеся, як будаваўся самы стары будынак 1612 г. — Петрапаўлаўская царква — і як змянялася інфраструктура такога вядомага месца на Нямізе;


пачуеце пра розныя здагадкі і версіі гісторыкаў, звязаныя з Халоднай сінагогай, і даведаецеся, дзе яна знаходзілася;


пачуеце драматычную гісторыю касцёла св. Тамаша Аквінскага з кляштарам дамініканаў, якія знаходзіліся паблізу ад сучаснага Палаца Рэспублікі;


перанясецеся ў Верхні горад, дзе ў XVII ст. разгортваецца актыўнае будаўніцтва каменных храмаў;


убачыце самы стары грамадзянскі будынак Мінска, а раней корпус жаночага манастыра, які захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе; прагуляецеся па пл. Высокага Рынку (цяпер пл. Свабоды);


даведаецеся, як будаваліся і выглядалі комплексы кляштара бернардынцаў і бернардынак з касцёламі, уладанні якіх цягнуліся ад плошчы да самай ракі;


аддасьцё даніну велічнаму комплексу касцёла і калегіўма езуітаў, якія ў XVIII стагоддзі завяршылі ансамбль мураваных храмаў гістарычнага цэнтра Мінска;


наведаеце раён кінатэатра «Перамога» і Генеральнай пракуратуры, дзе ў XVII ст. быў касцёл св. Войцэха з кляштарам для манашак-бенедыктынак, а таксама розныя часткі гістарычнага цэнтра і яго прадмесцяў, дзе былі пабудаваны манастыры бенедыктынаў, францысканцаў, баніфратраў і капліца ў Лошыцкім маёнтку...


Карацей, насычаны атрымаецца віртуальны шпацыр па Мінску!



Андрэй Гаранскі — выкладчык тэалогіі і рэлігіязнаўства, магістр тэалогіі.


Кошт адной лекцыі — 17 рублёў. А абанемент на ўсе пяць лекцый каштуе 72 рублі.

Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся хутчэй па тэлефоне + 375 29 252 44 58.








Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ