Выстава “Беларусь самабытная” ў Мінску

28.10.2025 - 17.11.2025 17:00 - 18:00 Абласная бібліятэка імя Пушкіна, (вул. Гікалы, 4) Бясплатна

У аўторак, 28 кастрычніка, у пушкінскай бібліятэцы адкрываецца выстава навучэнцаў цыклавой камісіі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага “Беларусь самабытная”. 



Цыклавая камісія працуе ў складзе каледжа з 1995 года. Асноўная мэта навучання – асэнсаванне і вывучэнне народнай спадчыны, культуры і традыцый. 

У 2025 годзе цыклавая камісія адзначае свой 30-гадовы юбілей. За гэты час выкладчыкі падрыхтавалі і выпусцілі больш за 330 навучэнцаў. 

Беларускія вяселлі, вясновыя карагоды, свята Масленіцы і многія іншыя складнікі нашай нацыянальнай ідэнтычнасці знайшлі адлюстраванне ў экспазіцыйных творах, якія дазваляюць адчуць і асаблівасці розных куткоў Беларусі.

Выстава працуе па 17 лістапада.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Камедыйнае дэйтынг-шоў у Кракаве

13.11.2025 (19:00 - 21:00) Chicago Bar (ul. Sawkowska 11)

Зміцер Бартосік у Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Alaus Namai (Goštauto g. 8)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

16.11.2025 15:00 - 22.11.2025 19:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ