У суботу, 1 лістапада, у мінскім планетарыі - лекцыя "Суперуласцівасці незвычайных зорак" у межах праекта "Трыбуна вучонага".
Далёка не ўсе зоркі ў Сусвеце падобныя да Сонца.
Мабыць, самымі незвычайнымі зоркамі сёння можна назваць нейтронныя зоркі, якія былі выяўлены астраномамі ў другой палове мінулага стагоддзя, але прадказаны астрафізікамі за некалькі дзесяцігоддзяў да гэтага.
Найбліжэйшым сваяком нейтроннай зоркі можна лічыць кваркавую зорку, якая зараз з'яўляецца гіпотэзай навукоўцаў. Гэтыя зоркі маюць уласцівасці, якія прынята адзначаць прыстаўкай "звыш", ці, па-ангельску, "супер", напрыклад, звышцякучасць або звышправоднасць.
Кандыдат фізіка-матэматычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Сцяпанава НАН Беларусі Мікалай Пракапеня раскажа пра суперуласцівасці рэчыва на Зямлі і пра тое, як суперуласцівасці могуць праяўляцца ў незвычайных зорках.
Працягласць - 60 хвілін.
Квіткі коштам 5 рублёў можна набыць у касе планетарыя ў дзень івэнта.