Лекцыя «На паўшляху ад Наваградка да Трывежа: археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча» ў Варшаве

26.06.2026 18:00 - 20:00 Prastora (ul. Hoża, 41-2) Бясплатнае
У пятніцу, 26 чэрвеня, суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю археолага Мікалая Плавінскага «На паўшляху ад Наваградка да Трывежа: археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча».

Выступ прысвечаны адной з самых яркіх асобаў беларускай гісторыі і культуры першай паловы ХХ стагоддзя — Язэпу Нарцызавічу Драздовічу.

Асноўная ўвага будзе нададзена яго дзейнасці на ніве збірання і вывучэння старажытнасцяў, а менавіта наваградскаму перыяду яго жыцця, які, хоць і працягваўся адносна нядоўга, быў вельмі плённым.

Паразмаўляюць пра тое, што зрабіў Язэп Драздовіч для вывучэння археалагічнай спадчыны Беларусі, ці сапраўды ён быў археолагам, а таксама пра тое, дзе ж пралягае шлях ад Наваградка да Трывежа.

Уваход вольны. Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме — на яе трэба зарэгістравацца па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

28.06.2026 (14:00 - 17:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ