Лекцыя "Петрусі" ў Мінску

13.11.2025 18:00 - 19:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 6 рублёў

У чацвер, 13 лістапада, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя "Петрусі", прысвечаная творчаму сяброўству двух паэтаў – Петруся Броўкі і Пятра Глебкі.


Яны насілі аднолькавае імя, нарадзіліся ў адзін год – 1905 – і амаль у адзін месяц (Пятрусь Броўка – 25 чэрвеня, Пятро Глебка – 6 ліпеня).

Абодва паступілі на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ, дзе і пазнаёміліся ў канцы 1920-х гадоў.

Падчас 1930-х яны пасябравалі, пісалі адзін аднаму вершы, стваралі сумесныя артыкулы, нарысы і нават прыдумалі новага аўтара.

Паэты прадчувалі, што іх будуць блытаць паміж сабой. Пятро Глебка часам шкадаваў, што не памяняў прозвішча або не ўзяў псеўданім, бо тады б ніхто не прымаў яго за Броўку.

На лекцыі вы даведаецеся, чаму яны сталі героямі верша Міхаіла Ісакоўскага пра рэпку і маркоўку, у якіх праектах, недатычных да паэзіі, творцы ўдзельнічалі разам, якія непаразуменні ўзнікалі паміж Петрусямі і хто такі Лукаш Бандылевіч.

Уваход - па квітку ў музей: 6 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава Змітра Жаўнова "Страх і Смех" у Варшаве

11.11.2025 16:00 - 18.12.2025 17:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ