Лекцыя пра цмокаў у Гомелі!

30.09.2022 18:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 2 рублі
У пятніцу, 30 верасня, філіял Веткаўскага музея ладзіць ого-го якую лекцыю — лекцыю «Змеі і цмокі ў традыцыйнай культуры».



Дата: 30 верасня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель


«Змей быў хітрэйшы за ўсіх звяроў палявых, якіх стварыў Гасподзь...» — гэтыя радкі Бібліі кажуць не пра біялагічную іерархію, а базавыя архетыпы свядомасці.

За праявамі звяроў ды жывёлаў хаваюцца ўяўленні чалавека аб светабудове ды мадэлях паводзінаў у соцыуме, у адносінах да «жывой» і «мёртвай» прыроды.

Цягам сустрэчы будуць разбірацца з вобразамі цмока ды змея (вужа), каб зразумець, што добрага, а што адмоўнага нясуць яны чалавеку.

Лектар — Андрэй Скідан, старэйшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.


Кошт — 2 рублі.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Літаратура памежжа ў Друі

08.08.2026 (17:00 - 19:00) (Друя, Браслаўскі раён)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ