Лекцыя-размова «Шляхта Вялікага Княства — прыгожая і незразумелая спадчына» ў Лодзі

27.07.2024 18:00 - 20:00 прастора «Jesteśmy» (Jaracza 13) Бясплатнае
 

У суботу, 27 ліпеня, у Лодзі адбудзецца лекцыя-размова з Васілём Калачом «Шляхта Вялікага Княства — прыгожая і незразумелая спадчына».







Дата: 27 ліпеня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Jesteśmy», Jaracza 13, Лодзь




«Феномен шляхты ў ВКЛ і Рэчы Паспалітаў Абойга Народаў — адметная гістарычная рэалія эўрапейскай гісторыі. 

Адно не зразумела — што нам сёння з гэтым рабіць. 

Уплыў шляхэцкага саслоўя на нашу нацыянальную гісторыю і свядомасць неймаверна вялікі, але не заўжды відавочны. 

Можна ствараць гераічны міт, можна лічыць шляхту геданісцкім саслоўем, якое згубіла дзяржаву, здрадзіла народу. 

Абедзьве пазыцыі скалечаныя, кульгавыя. І да сённяшняй рэчаіснасці не маюць практычных дачыненняў. 

Я прапаную ў лекцыі-размове прыйсці да высновы — як нам паспрабаваць выкарыстаць такую спрэчную гістарычную спадчыну ў сёняшняй рэчаіснасці беларусаў», — кажа спадар Васіль.



 Васіль Калач — актор, вядоўца праграмы «Сармат» на youtube-канале «Будзьма беларусамі». 



Уваход вольны.








Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ