Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя беларускай рэстаўрацыі» ў Вільні

26.10.2023 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае


У чацвер, 26 кастрычніка, дацэнт ЕГУ і кіраўнік ICOMOS-Беларусь Сцяпан Стурэйка чытае ў Вільні лекцыю «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя беларускай рэстаўрацыі».




Дата: 26 кастрычніка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 


Гэта другая сустрэча з цыклу, прысвечанага гісторыі захавання культурнай спадчыны Беларусі. У Беларусі няма нармальных рэстаўратараў. Гэта — памылка і стэрэатып! 

Але якімі адрэстаўраванымі помнікамі мы сапраўды можам ганарыцца? 

Хто ствараў беларускую рэстаўрацыйную школу ў БССР і чаму яна не саступала найлепшым еўрапейскім узорам? 

У якіх умовах працавалі рэстаўратары і з якімі абмежаваннямі сутыкаліся? Вакол чаго точыліся самыя гарачыя дыскусіі? 

Падчас сустрэчы ўзгадаюць імёны і падзеі, дасягненні і расчараванні, а таксама паспрабуюць зразумець феномен фарміравання цэлай рэстаўрацыйнай галіны, якая з невялічкай майстэрні за дваццаць гадоў перад 1991 годам ператварылася ў цэлае «міністэрства». 

Але чаму ў незалежнай Беларусі, калі, здавалася б, усё стала магчымым, канцэптуальны ўзровень рэстаўрацыі сапраўды ўпаў? 

Прыходзьце абмеркаваць! 


Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ