Лекцыя «Траўма як наратыў. Як мастацтва гаворыць пра пратэст» у Вільні

15.05.2025 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае



У чацвер, 15 траўня, у CreateCulture Space адбудзецца лекцыя Алы Сташкевіч «Траўма як наратыў. Як мастацтва гаворыць пра пратэст».






Гэта частка цыклу «Беларусь пасля 2020 года: Рэпрэзентацыя калектыўнай траўмы як сацыяльна-культурны дыскурс».

У лекцыі разглядаюцца ключавыя мастацкія рэакцыі на падзеі 2020 года: ад візуальных вобразаў і перформансаў да тэатральных ініцыятыў. 

Як праз мастацтва беларускае грамадства апрацоўвае траўму і фарміруе сімвалы салідарнасці, супраціву і новай ідэнтычнасці?

 Як культурныя формы ствараюць прастору для эмпатыі і памяці?


Лектарка — Ала Сташкевіч, даследчыца культуры, музеалагіня і экспертка ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны.


Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ