Лекцыя «Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры» ў Мінску

05.02.2023 14:00 - 16:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 8 рублёў

У нядзелю, 5 лютага, у Мастацкім музеі — крутая лекцыя «Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры».



Дата: 5 лютага

Час: 14.00

Месца: Мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск 


Гэта будзе першая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку — этнафіласофію.

Вобразы, ідэі, сюжэты, сімвалы, персанажы, сакральныя тэксты, падзеі і аб’екты, унутраныя сэнсы і асацыяцыі — складнікі традыцыйнай карціны свету, якія паўставалі часам у глыбокай старажытнасці, кшталтаваліся ад эпохі да эпохі, сталіся асноваю культурных кодаў, валоданне якімі яднае ўсіх носьбітаў культуры.

Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светамысленнем беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў народнай культуры.

Лектарка — Ірына Дубянецкая, старэйшая навуковая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі.


Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея. І рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце!




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ