Лекцыя «Традыцыйныя і сучасныя калядныя абыходы і іх героі» ў Батумі

15.12.2024 18:00 - 20:00 Аксяродак (Парнаваза, 60) Бясплатнае



У нядзелю, 15 снежня, у межах адвэнтовых сустрэч у «аКсяродку» лекцыю «Традыцыйныя і сучасныя калядныя абыходы і іх героі» фалькларыстка Алена Ляшкевіч.







Дата: 15 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Аксяродак, Парнаваза, 60, Батумі





Вы даведаецеся:

 у якіх герояў пераўвасабляюцца ўдзельнікі калядных гуртоў; 

адкуль паходзіць класічны сцэнар калядавання з Казой і Мядзведзем; 

як сучасныя гарадскія каляднікі адлюстроўваюць у сваіх выступах актуальныя падзеі. 


Паглядзіце фрагменты калядавання ў Мінску ў 2016 годзе, дзе ўдзельнічала цэлая калядная камісія, што ацэньвала жытло гаспадароў на адпаведнасць нормам Раю першай катэгорыі. 

Узгадаеце, як у 2019-м у Беларусі праходзіў перапіс насельніцтва, і паглядзіце, як яго абыграў гурт каляднікаў у Магілёве, дзе Перапісчык настойліва дапытваўся «Колькі ў вас пладаносяшчых кустоў і пчоласямействаў»? 




Уваход — данат на развіццё прасторы.







Вам можа быць цікава

Свята вярбы і выцінанкі ў Гродне

03.04.2026 (16:00 - 18:00) абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Адкрыты нэтворкінг «Пра Кіно» ў Варшаве

03.04.2026 (18:30 - 20:30) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Кніжны маркет у Варшаве

05.04.2026 (15:00 - 19:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ