Кніжны маркет у Варшаве

05.04.2026 15:00 - 19:00 бар «Карма» (Aleja 3 Maja 15) Бясплатнае
У нядзелю, 5 красавіка, у бары «Карма» адбудзецца кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў.

Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць «экстрэмісцкімі», унутры краіны — затрымліваюць.

Мы жывем у эміграцыі, інтэгруемся, адкладаем «сваё» на потым — але культура не перажывае «потым», яна існуе толькі пакуль мы ў ёй ёсць.

Давайце не дадзім ёй знікнуць і будзем падтрымліваць.

Удзел бяруць выдавецтвы: Мяне Няма / Янушкевіч / Kamunikat / Gutenberg Publisher / Полацкія лабірынты / ARCHE / АЧК-Беларусь.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ