Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на 4 мовах

У выдавецтве «Беларусь» зусім нядаўна пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў». Багата ілюстраванае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай, піша bellit.info.

«Zamki Bielarusi»

У кнізе «Замкі Беларусі» гаворка ідзе пра 12 перлінаў беларускай абарончай архітэктуры: ад шырока вядомых рэстаўраваных Нясвіжскага і Мірскага замкаў да руінаў Быхаўскага і Смальянскага. Акрамя цікавых звестак пра гісторыю іх узнікнення, асаблівасці знешняга выгляду і найбольш папулярныя легенды, у кнізе даецца інфармацыя, як зручней дабірацца да замкаў і якія яшчэ славутасці знаходзяцца побач.

«Zamki Bielarusi»

«Zamki Bielarusi»

Кнігу «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў» можна набыць праз сайт выдавецтва, а таксама ў кнігарнях краіны і праз маркетплэйсы.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць