Лекцыя «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» ў Вільні і анлайн

29.05.2024 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае
 

У сераду, 29 траўня, праект «Culture Makes» ладзіць у Вільні лекцыю «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак».






Дата і час: 29 траўня ў 18.00 (час мясцовы)

Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Вільня 


Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме. 



Лектар — Ціхан Чарнякевіч, літаратурны крытык, пісьменнік. 

На лекцыі разгледзяць актуальныя трэнды ў сусветнай літаратуры і прааналізуем спіс топ-100 па версіі New York Times Books. 

Разбяруць, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры. 

Спадар Ціхан раскажа пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці. 

Працоўная мова — беларуская. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ