Лекцыя-трэнінг «Голас жанчыны ў бізнесе» у Варшаве

24.09.2024 - 25.09.2024 17:30 - 19:30 ------------ 120 злотых


У аўторак і сераду, 24 і 25 верасня, вакальная тэрапеўтка Марына Руся Шукюрава запрашае на лекцыю-трэнінг «Голас жанчыны ў бізнесе».






Дата: 24 і 25 верасня

Час: 17:30-18:00 пачатак, 18.00-19.30 трэнінг (час мясцовы)

Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Варшава




 У патрыярхальным грамадстве жанчыны часта сутыкаюцца з сэксуалізаванай аб’ектывацыяй, незалежна ад сферы іх дзейнасці.

 Ці гэта палітыка, бізнес, ваенная справа або адукацыя — жанчынам часта складана заняць роўнае месца ў камунікацыі з мужчынамі.

 Голас і спосаб яго выкарыстання могуць тут адыграць важную ролю.




На двухдзённым трэнінгу вы: 

▪️ Пачуеце і раскрыеце сваю сапраўдную вакальную выяву; 

▪️ Даведаецеся, як зрабіць свой голас кампетэнтным, але застацца пры гэтым сабою — жанчынай, і не дазваляць суразмоўцу сэксуалізаваць вашу асобу;

 ▪️ Распрацуеце вакальную стратэгію, якая дазволіць вам умацаваць вашыя пазіцыі ў прафесійным і сацыяльным кантэксце. 


Удзел — 120 злотых



Рэгіструйцеся па спасылцы да канца дня 22 верасня.






Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Tochka K у Варшаве

21.05.2026 (20:00 - 22:00) mastak records (Solec 81B/Wieżyca)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ