Лекцыя «У архіўным пошуку» ў Мінску

18.06.2025 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38 (1 паверх)) 20 рублёў

 

18 чэрвеня, у сераду, у лекторыі «Фрэскі» — лекцыя Алены Кароўчанка «У архіўным пошуку»





На лекцыі разбяруць рэальныя кейсы генеалагічных даследаванняў — ад першых крокаў у пошуку дакументаў да раскрыцця дзіўных сямейных гісторый. 

Вы даведаецеся, як арыентавацца ў архівах, дзе шукаць патрэбныя звесткі і якія памылкі часцей за ўсё дапускаюць пачаткоўцы даследчыкі. 

Вас чакае:
 

  • Практычныя прыклады пошуку дакументаў 
  •  Парады па працы з архівамі і базамі дадзеных 
  •  Разбор тыповых складанасцей і шляхі іх вырашэння 
  •  Адказы на вашы пытанні 



Лектарка — Алена Кароўчанка, незалежная даследчыца, генеалагіня з 20-гадовым стажам пошуку ў архівах, арганізатарка міжнародных злётаў генеалогаў у Мінску, аўтарка кніг «Ігуменская шляхта ў Сібіры», «У архіўным пошуку». 

Кошт — 20 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Зажынкі ў Азярцы

19.07.2025 (15:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён)

Дзіма Нарышкін у Варшаве

20.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

08.08.2025 21:00 - 10.08.2025 22:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ