Лекцыя Уладзіміра Арлова «Славутыя беларускі-эмігранткі» ў Беластоку

01.05.2024 18:30 - 20:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае
 

У сераду, 1 траўня, Уладзімір Арлоў чытае ў хабе «Новая Зямля» новую лекцыю з цыклу «Жанчыны ў гісторыі Беларусі».






Дата: 1 траўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 




Тэма — «Славутыя беларускі-эмігранткі».



Гаворка пойдзе пра такіх паненак: 

Наталля Арсеннева, аўтарка тэкста гімна «Магутны Божа» 

Зора Кіпель, грамадзкая дзяячка, літаратуразнаўца 

Яніна Каханоўская, пляменніца Івана і Антона Луцкевічаў і бабуля спевака Данчыка 

Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца, мемуарыстка 

Вера Бартуль, дзяячка беларускай эміграцыі, мадэль, кансультантка-куцюр’е 

Галіна Русак, мастачка, мастацтвазнаўца, грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША, удзельніца агульнаамерыканскага руху за правы жанчын, прафесарка



 Пра кожную са сваіх гераіняў Уладзімір Арлоў распавядзе на аснове асабістых успамінаў. 


Будзе і гістарычная віктарына з прызамі.


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Стэндап Пашы Залуцкага ў Берліне

28.06.2026 (20:30 - 22:30) The Wall Comedy Club (Grünberger Str. 84)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

28.06.2026 (20:30 - 22:30) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ