У суботу, 26 ліпеня, у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца лекцыя «Вобраз Маці Божай Траяручыцы ў традыцыйнай культуры».
Шырокае народнае шанаванне некаторых Багародзічных ікон увасобілася, у тым ліку, у з’яўленні некалькіх варыянтаў паходжання іх іканаграфіі.
Такім з’яўляецца вобраз Маці Божай Траяручыцы, які не толькі ў свой час бянтэжыў вернікаў, але і станавіўся часта і храмавым, і хатнім, з ім звязвалі надзеі і спадзяванні многія пакаленні хрысціян.
Такі вобраз вядомы ў праваслаўнай народнай традыцыі і ў стараабрадніцкай веткаўскай культуры, якія адчувалі ўзаемаўплыў і ўзаемаўзбагачэнне. У царкоўным календары памяць пра гэту ікону прыпадае на 25 ліпеня.
То прапануюць разам паразважаць над таямніцамі гэтай выявы, увайсці ў гісторыю яго паходжання і ўзбагаціць сябе царкоўным паданнем.
Правядзе лекцыю навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея, магістарка тэалогіі Вольга Афанасьева.
Мова лекцыі — руская.
Уваход — 7 рублёў. Просяць запісацца па тэлефоне +375 232 50-96-98.