Лекцыя Змітра Юркевіча "Таямніцы Багрымаў" у Мінску

18.03.2026 19:00 - 20:30 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў

У сераду, 18 сакавіка, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю "Таямніцы Багрымаў".


У гісторыю беларускай літаратуры Паўлюк Багрым быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя.

Калі скласці біяграфічную даведку аўтара адзінага вядомага верша, то атрымаецца наступнае:

Паўлюк Багрым – сын крошынскага слесара Юзафа Багрыма. Вучыўся ў парафіяльнай школцы. Ёсць меркаванне, што выкладанне ў ёй вялося на беларускай мове. Пасля сканчэння школы да восені 1828 года служыў у ксяндза Войцаха Магнушэўскага.

У 1829 годзе стаў адной з галоўных фігур у следстве па справе народных хваляванняў. Падазраваўся ў распаўсюдзе антыпрыгонніцкіх вершаў. Працэс скончыўся масавай экзекуцыяй жыхароў Крошына, а з Паўла, які не меў дачынення да хваляванняў, узялі абяцанне больш вершаў не пісаць, не перапісваць і не чытаць.

Пазней ён працаваў кавалём. Маючы 52 гады, ажаніўся з удавой, шляхцянкай Карнэліяй Шышлоўскай, удвая маладзейшай за яго. Меў нашчадкаў.

Памёр і пахаваны ў Крошыне, на прыкасцёльных могілках. Месца пахавання Паўла Багрыма з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Але за гэтымі досыць сціслымі звесткамі хаваецца надзвычайнае перапляценне гісторый некалькіх сямей і розных мясцін наваградскіх ды баранавіцкіх ваколіц.

Кожная з іх у розны час трапляла пад пільны погляд даследчыкаў-багрымазнаўцаў.

То пра ўсе даведаецеся!

Квіткі - 8 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Багі і героі Старажытнай Грэцыі ў афортах Іагана Генрыха Цішбейна» ў Мінску

24.04.2026 17:00 - 08.05.2026 18:00 Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Сяржук Доўгушаў у Браціславе

01.05.2026 (18:00 - 20:00) Goblins Pub (Michalská 12)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

09.05.2026 (19:00 - 21:00) Instytut Teatralny im. Z. Raszewskiego (Jazdów 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ