ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя «Звышнатуральнае ў фальклоры Гомельшчыны» ў Гомелі

01.03.2024 18:00 - 19:30 адкрытая бібліятэка «Чытай-Хатка» (вул. Кастрычніка, 29) Бясплатнае


У пятніцу, 1 сакавіка, навуковец Ілля Бутаў чытае ў Гомелі крутую лекцыю «Звышнатуральнае ў фальклоры Гомельшчыны».




Дата: 1 сакавіка

Час: 18.00

Месца: адкрытая бібліятэка «Чытай-Хатка», вул. Кастрычніка, 29 (3 паверх), Гомель 


Ці верыце вы ў паранармальнае? Шмат хто скажа, што ў 21 стагоддзі гэта ўжо дакладна не актуальна. 

Аднак звышнатуральнае захапляе даследчыкаў і навукоўцаў нават зараз, і між іншым, Гомельшчына багатая на звесткі пра міфічныя істоты, цуды і іншыя паранармальныя з’явы! 

Пра гэта распавядзе Ілля Бутаў, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, стваральнік сайта ufo-com.net. 

Спадар Ілля неаднаразова вывучаў таямнічыя з’явы ў экспедыцыях па Гомельскай вобласці. 

Вы даведаецеся, пра якіх незвычайных жывёл гавораць жыхары Палесся, якія цуды твораць іконы і як у Гомелі аднойчы назіралі палтэргейст! 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ