Варкшопы па стварэнні лічбавых калекцый у Варшаве

18.11.2025 17:00 - 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатна

У аўторак, 18 лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі ў межах Беларускай музейнай лабараторыі адбудуцца варкшопы па пытаннях стварэння лічбавых калекцый.


Разбяруць вось якія тэмы:

12.00-14.00 Бясплатныя платформы для размяшчэння сваіх лічбавых калекцый

Лекцыю "Уводзіны ў грамадскую архівістыку - як стварыць і падтрымліваць грамадскі архіў" прачытае Йаанна Міхалоўска, каардынатарка па супрацы з грамадскімі архівамі Centralne archiwum społeczne.

14.00-16.00 Прафесійныя платформы для публічных архіваў

Лекцыю "DInGO - інструменты для лічбавых бібліятэк і культурных устаноў" прачытае Блажэй Бетаньскі, супрацоўнік Centrum Superkomputerowo-Sieciowego у Познані.

16.00-18.00 Як падрыхтаваць калекцыю для алічбоўкі

Лекцыю "Падрыхтоўка аб'ектаў і дакументаў да лічбавізацыі" прачытае Паўліна Вітушчанка, супрацоўніца Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча.

Мовы - беларуская і польская.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь Напалеона Орды» ў Варшаве

28.02.2026 12:00 - 08.03.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

05.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ