Listening party альбома «Kliatva viernasci» беларускага postmodern metal-гурта Like a Gossamer

22.03.2014 16:00 - 22:00 "Арт-Сядзіба" (зав. Інструментальны, 6, офіс 105 (ст. м. "Парк Чалюскінцаў") Бясплатнае

Listening party (вечарына-праслухоўванне) канцэптуальнага альбома «Kliatva viernasci» беларускага postmodern metal-гурта Like a Gossamer пройдзе ў «Арт Сядзібе» 22 сакавіка.

«Клятва вернасці» – міжнародны арт-праект, які з’явіўся на стыку трох відаў мастацтва (сучаснай авангарднай музыкі, графікі і літаратуры) і прысвечаны малавядомым легендам Беларусі, а таксама выбітным дзеячам беларускай гісторыі.

Альбом уяўляе сабой музычны цыкл з 20 кампазіцый, у якім песні арганічна спалучаюцца з такой формай сучаснай электраакустычнай музыкі як soundscape composition. Абрамленнем цыклу сталі беларускія народныя песні: зімовая «Ой, стаіць Бяроза» і восеньская «Зашумела дубровачка», выкананыя ў традыцыйнай манеры.

Візуальным складнікам «Клятвы вернасці» з’яўляецца графічны цыкл, адмыслова створаны ў арыгінальнай тэхніцы манатыпіі мастачкай з Берліна Катарынай Філіст.

Госці вечарыны змогуць не толькі паслухаць альбом «Kliatva viernasci», у дэталях разгледзець манатыпіі Катарыны Філіст, убачыць, дзе і як ствараліся ландшафтныя кампазіцыі «Клятвы вернасці», але і паўзаеміцца з аўтарамі праекту, паспытаць шакаладнага торту ды іншых прысмакаў, які адмыслова для вечарыны прыгатуе лідар Like a Gossamer, уладальнік спецыяльнага прызу кулінарнага фестывалю «Большая еда» Дзяніс Голін.

Таксама кожны ахвочы зможа паўдзельнічаць гульні-квэсце, пераможцы якой атрымаюць CD «Kliatva viernasci» ды падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Пачатак у 16:00. Уваход вольны.

Адрас “Арт Сядзібы”: г. Мінск, зав. Інструментальны, 6, офіс 105 (ст. м. “Парк Чалюскінцаў”).


Вам можа быць цікава

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

12.04.2026 (14:30 - 15:30) Касцёл святых апосталаў Піліпа і Якуба (Vasario 16-osios gatvė 11)

Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 (14:30 - 16:30) Paleiskerk (Paleisstraat 8)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Лонгплей у Рызе

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ