Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Святло каляднай зоркі”

11.01.2021 19:00 - 20:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) 8 руб.

11 студзеня 2021 года ў 19:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Святло каляднай зоркі” з удзелам беларускага народнага фальклорнага ансамбля “Вербіца”.      

У рэпертуары ансамбля духоўныя песнi, беларускiя народныя песнi, абрадавыя i лiрычныя песнi розных рэгiёнаў Беларусi. Арыентацыя на захаванне iх першароднага гучання i стылю выканання, iмкненне зберагчы народныя традыцыi, абрады, танцы i мову беларусскага народа – галоўнае творчае крэда калектыву.

Падчас канцэрта калектыў выканае святочныя калядныя спевы і танцы, а таксама зладзіць абрадавыя гульні з удзелам гледачоў.

Мастацкi кiраўнiк — Алесь Свiрскi.

Кошт: 8 руб.

Білеты можна набыць у касе музея.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

        (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак і заказа квіткоў:

+375(17) 363-56-21

+375(44) 707-10-76 (А1)


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Сяргей Чарняк у Познані

28.12.2025 (13:30 - 15:30) Szewska 18 (Szewska 18)

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ