Літаратурнае падарожжа з Мінска на Ушаччыну

23.06.2024 06:45 - 21:00 ------------ 50 рублёў


23 чэрвеня, у нядзелю, літаратурны музей Петруся Броўкі кліча ў традыцыйнае літаратурнае падарожжа «1.1.1» на Ушаччыну.





Дата: 23 чэрвеня

Час: з 6.45 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: Мінск — Ушаччына



Вандроўка прымеркавана да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечана творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну. 


Вас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна — ва Ушачах, Васіля Быкава — у Бычках, Петруся Броўкі — у Пуцілкавічах.


ПРАГРАМА:

6:45 Збор удзельнікаў на паркоўцы паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЖК «Маяк Мінска» (ст. метро «Усход»). 

Наведванне «Крыніцы паэтаў»

 Наведванне дома Рыгора Барадуліна Наведванне г.п. Ушачы 

Ускладанне кветак да помнікаў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна 

Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна 

Наведванне касцёла Святой Веранікі 

Наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава 

Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі

Ускладанне кветак да помніка маці Петруся Броўкі Алены Сцяпанаўны

 18:00 Адпраўленне аўтобуса на Мінск



 Каб напоўную атрымаць асалоду ад вандроўкі, неабходна мець пры сябе: 

Добры настрой 

Кубак, каб піць з крыніцы 

Талерку з лыжкай, каб паесці суп па-ўшацку 

Кветкі (з крамы, з поля, з лецішча) для ўскладання на магіле Р. Барадуліна і ля помніка А. Броўка 

Вершы П.Броўкі, Р.Барадуліна, урыўкі з прозы В.Быкава, якія вам даспадобы 

Вада, бутэрброды (калі забыліся — можна набыць у мясцовай кулінарыі танную выпечку, а ваду набраць з крыніцы) 

Рэпеленты (камары ў Пуцілкавічах вельмі любяць свежаніну) 



Кошт — 50 рублёў (аплата толькі наяўнымі). Дадаткова на месцы аплочваецца наведванне Сядзібы-музея Васіля Быкава — 3 рублі наяўнымі (уваход на тэрыторыю музея — вольны).

Запісвайцеся па тэлефоне +375 (17) 342-09-81.




Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

Ілья Шынкарэнка ў Мінску (12+)

13.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ