Літаратурнага падарожжа: Шляхамі Яна Скрыгана

Unnamed Venue (ДУА “Каменскі ВПК Д/С-СШ” Капыльскага раёна Мінскай вобласці) Бясплатнае

18 лістапада 2016 года супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры разам з пісьменнікамі, артыстамі, журналістамі, супрацоўнікамі Беларускага радыё, літаратуразнаўцамі выправяцца ў Літаратурнае падарожжа “Шляхамі Яна Скрыгана”. Падарожжа прымеркавана да 111-годдзя пісьменніка і 5-годдзя заснавання школьнага музея ў а/г Камень. Ініцыятарам літаратурнай вандроўкі выступіла дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган – нястомная руплівіца захавання творчай спадчыны свайго бацькі. У праграме падарожжа наведванне вёскі Труханавічы, дзе намаганнямі ўнука Яна Скрыгана плануецца аднаўленне бацькоўскай сядзібы пісьменніка, і правядзенне мерапрыемства пад назвай “Перад сённяшнім днём заўсёды быў учарашні”  ў  ДУА “Каменскі ВПК Д/С-СШ”.

Ян Скрыган дэбютаваў вершамі ў 1925 г., а прозай – у 1927 г. Амаль на дваццаць гадоў быў вырваны з літаратурнай дзейнасці сталінскімі рэпрэсіямі. Да творчасці вярнуўся толькі ў 1955 г. Ян Скрыган арыентаваўся на традыцыю, востра адчуваў мову, вызначаўся любасцю да роднага слова, імкненнем вучыцца, а не вучыць. Выдатны стыліст, ён выхаваў цэлае пакаленне беларускіх пісьменнікаў, а яго кнігі і сёння крыніца надзвычайна лінгвістычна багатай і глыбока нацыянальнай прозы, з якой чэрпаюць натхненне маладыя літаратары.

На імпрэзе прагучаць успаміны пра жыццё пісьменніка, водгукі на яго творы, нашчадкі Яна Скрыгана перададуць падарункі школьнаму музею.

У гасцей мерапрыемства будзе магчымасць:

  • пакінуць свае ўражанні аб мерапрыемстве ў “скрыні памяці”;
  • сфатаграфавацца з роднымі пісьменніка;
  • атрымаць у падарунак кнігу Яна Скрыгана.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Вясновыя напевы» ў Брэсце

25.04.2025 17:00 - 11.05.2025 19:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Канцэрт «Мова» ў Гомелі

12.05.2025 (18:30 - 20:30) Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Ланге, 17)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ