ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурная анлайн-сустрэча, прысвечаная Адаму Міцкевічу

24.05.2022 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае


24 траўня адбудзецца літаратурная анлайн-сустрэча з цыклу «Санаторый пад клепсідрай». На сустрэчы пад назвай «Май сэрца, глядзі проста ў сэрца!» гаворка пойдзе пра рамантызм Адама Міцкевіча. Гэта будзе першы выпуск з серыі размоў пра Міцкевіча і яго рамантычную паэзію.



Дата: 24 траўня

Час: 18:00 (час мінскі)

Месца: фэйсбук-старонка «Прастора польскай культуры»

Важнай падставай для гутаркі стала апошняе беларускае выданне вялікага рамантыка — «Выбраныя вершы» Адама Міцкевіча, што выйшлі ў выдавецтве Змітра Коласа ў кніжнай серыі «Паэты планеты».

Чым светапоглядна і стылістычна вылучаецца рамантызм на фоне папярэдняй яму ідэалогіі Асветніцтва і паэтыкі класіцызму?

Чаму і як балада «Romantyczność» зрабілася праграмнай дэкларацыяй і яскравым паэтычным увасабленнем новага мастацтва?

Якую эвалюцыю прайшла паэзія Міцкевіча ад «Баладаў і рамансаў» — праз санеты — да яго «лазанскай» лірыкі? Як адбілася ў творчасці Міцкевіча-санетыста паэтыка Франчэскі Петраркі?

Чым вылучаюцца вершы «позняга» Міцкевіча? З якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія перакладчыкі яго лірыкі?

Пра гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з творчасцю Міцкевіча, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч будзе размаўляць са сваім госцем Лявонам Баршчэўскім, педагогам і перакладчыкам.

Далучайцеся!




Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Купалле ў Суле

20.06.2026 14:00 - 21.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Сяброўскі каталіцкі пікнік у Варшаве

20.06.2026 (19:00 - 22:00) парафіяльны дом (Żuromińska 2)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ