Літаратурная анлайн-сустрэча з Марыяй Мартысевіч

15.09.2022 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае

15 верасня а 18-й далучайцеся да анлайн-сустрэчы «Жанчына целам, духам гераіня»: паэма Адама Міцкевіча «Гражына» і яе беларускія пераклады» ў межах цыкла «Санаторый пад клепсідрай».



Дата: 15 верасня

Час: 18.00 (час варшаўскі — гэта 19.00 па Мінску)

Месца: старонка «Прастора польскай культуры» 


У гасцях у Андрэя Хадановіча — паэтка Марыя Мартысевіч, якая працуе над новай беларускай версіяй «Гражыны».


Абмяркуюць процьму цікавостак:

Што прынцыпова адрознівае «Гражыну» ад папярэдніх «Балад і рамансаў»?

Класіцызм і рамантызм у паэме. Антычная першакрыніца і «мясцовы» сюжэт, створаны аўтарам.

Як Міцкевіч прыдумаў «літоўскае» імя?

«У вайны не жаночы твар?»: матывы жанчын-ваярак у паэта.

Як само жыццё «пераймае» літаратурны сюжэт? («Гражына», гісторыя Эміліі Плятэр і Міцкевічаў верш «Смерць палкоўніка»).

Якую ролю выконваюць у паэме «Эпілог выдаўца» і аўтарскія каментары?

Класікі і сучаснікі: «Гражына» ў апавяданні Стэфана Хвіна «Кароткая гісторыя аднаго жарту».

Папярэднія варыянты перакладу паэмы на беларускую (Сяргей Дзяргай, Пятро Бітэль) і новая версія Марыі Мартысевіч.

Моўная стылізацыя ў Міцкевіча і спроба яе захаваць у перакладзе.


Трансляцыя размовы будзе весціся на фэйсбук-старонцы Прасторы польскай культуры. Далучайцеся!






Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Прэзентацыя кнігі «Руіны Беларусі» ў Лондане

15.05.2026 (19:00 - 21:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

20.05.2026 (18:30 - 20:30) музей 1-га з’езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ