Літаратурная гульня для дзяцей

10.07.2017 13:00 - 13:00 кнігарня Кніжная Шафа (пр. Дзяржынскага, 9 (5 хвілін пешшу ад станцыі метро "Грушаўка")) Бясплатнае

Запрашаем юных паэтаў і пісьменнікаў на сустрэчу, каб з дапамогай Алісы Бізяевай скласці свой першы (ці не першы) літаратурны тэкст.

Чакаем вас 10 ліпеня ў кнігарні Кніжная Шафа а 13.00.

Усе актыўнасці пройдуць у выглядзе забаўляльнай гульні. У праграме: літаратурная размінка, гульня ў рыфмы, крыху тэорыі, спантанная творчасць, складанне гісторый, запіс і рэдактура чарнавіка. У выніку ў нас атрымаецца збор кароткіх апавяданняў, якія, з ласкавага дазволу аўтараў, мы здолеем уключыць у рукапіс кнігі. Кожны ўдзельнік атрымае асобнік.
Працягласць мерапрыемства 2-3 гадзіны. Працоўныя мовы: руская і беларуская. Вашу падзяку за ўдзел вы можаце вызначыць самі – набыць кнігу ў кнігарні ці ахвяраваць колькі грошай у фонд мерапрыемства ў спецыяльны кошык – donation box :)
Сок, пячэнькі і ўсе матэрыялы ў наяўнасці. Але, калі ў юнага генія ёсць любімая шчаслівая асадка, можна яе ўзяць з сабой.

Папярэдні запіс пажаданы (у Алісы па тэлефоне +375291544753).

“Кніжная Шафа” знаходзіцца па адрасе:
пр. Дзяржынскага, 9 (5 хвілін пешшу ад станцыі метро “Грушаўка”), уваход са двара каля 5 пад’езда.

Калі вы на аўто — тэлефануйце vel.: +375(29)645-20-55, і мы адкрыем вам шлагбаум.

 


Вам можа быць цікава

Каляды з "Купалінкай" у Варшаве

28.12.2025 (14:00 - 16:00) Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Паша Крывец у Варшаве

30.12.2025 (19:00 - 20:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ