Літаратурная імпрэза “Падарожжа са словам”

11.02.2017 16:00 - 16:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, 7а) Уваход вольны

ХХIV кніжны кірмаш, які праходзіць у Беларусі ў гэтыя дні, з’яўляецца адной з самых яскравых культурных падзей у жыцці краіны. Сярод шэрагу мерапрыемстваў праводзяцца таксама літаратурныя сустрэчы, і адной з пляцовак для правядзення такой сустрэчы стаў Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Варта таксама згадаць, што сёлетнім госцем на гэтым кірмашы стала Вялікабрытанія, ролю якой у станаўленні і развіцці еўрапейскай літаратуры пераацаніць немагчыма. Таму ўсіх, хто цікавіцца як беларускай, так і англійскай літаратурай мы радыя запрасіць на імпрэзу “Падарожжа са словам”, якая пройдзе 11 лютага ў Літаратурным музеi Максіма Багдановiча.

У цэнтры ўвагі на мерапрыемстве — пераклады з англійскай мовы на беларускую i наадварот. Сярод запрошаных удзельнiкаў — паэтка Вера Бурлак, перакладчыца Ганна Янкута, музыкi Пiт Паўлаў ды Алеся Шагун, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, а таксама мастацтвазнаўца Мiкiта Монiч i iншыя. Удзельнікі прачытаюць пераклады вядомых твораў брытанскай i беларускай лiтаратуры ды зайграюць перакладзеныя песнi Depeche Mode i Metallica.

Вершы Максiма Багдановiча прачытае таксама спадарыня Фiёна Гiб — Амбасадар яе Вялiкасцi ў Беларусi.

Месца і час правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановiча, 7а, пачатак а 16.00.

Уваход вольны

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ