Літаратурная сустрэча з Наталкай Бабінай

21.07.2017 18:30 - 18:30 Арт-паб "Торвальд" (вул. Талстога,1) Бясплатнае

21 ліпеня, у пятніцу, 18:30 – запрашаем на творчую сустрэчу з пісьменніцай, старшынёй Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП Наталкай Бабінай!

Адбудзецца прэзентацыя апошняга нумару беларуска-ўкраінскага альманаху “Справа” і дзіцячага забаўляльна-пазнавальнага выдання “Украіна”.

Наталка Бабіна — беларуская пісьменніца і журналістка ўкраінскага паходжання, фіналістка літаратурнай прэміі «Ангелус» (2011, Польшча), лаўрэат прэміі БАЖ імя Чаркасавай (2010).

Мастацкія творы пачала друкаваць у 1994 годзе. Піша па-беларуску і па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», газетах «Звязда» і «Наша Ніва»; ва ўкраінскіх часопісах «Сучасність», «Кур’ер Крівбасу», «Над Бугом і Нарвою», газеце «Поступ». Творы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую і англійскую мовы.


Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Юры Стыльскі ў Вільні

23.01.2026 (19:00 - 21:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ