Літаратурная вечарына “Пуцявіны Францішка Багушэвіча ў творчасці Уладзіміра Содаля“

18.09.2018 18:30 - 18:30 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Уваход вольны

Літаратурная вечарына “Пуцявіны Францішка Багушэвіча ў творчасці Уладзіміра Содаля“ адбудзецца на АРТсядзібе (Машэрава, 18)  18 верасня ў 18.30

13 верасня спаўняецца 81 гадавіна з Дня нараджэння літаратуразнаўцы  Уладзіміра Содаля. Яго кнігі “ Свіранскія крэскі”,  “ Сцежкамі Мацея Бурачка”, “Святы куточак фальварак Свіраны” прысвечаны мясцінам, дзе нарадзіўся і жыў адзін з родапачынальнікаў новай беларускай літаратуры  Ф. Багушэвіч, які пакінуў нам запавет:  “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”

У праграме:

1.Вандроўка па старонках кніг. Прагляд слайд-шоў з рэдкімі фотаздымкамі Ф. Багушэвіча і У. Содаля

  1. Чытанне вершаў, прысвечаных Ф. Багушэвічу і Ул. Содалю
  2. Госці імпрэзы атрымаюць у падарунак кнігі Уладзіміра Содаля

Вядоўца – Эла Дзвінская


Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ