Літаратурны спектакль «Без Айчыны» ва Уроцлаве

22.06.2024 18:00 - 20:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2) данат ад 50 злотых


 У суботу, 22 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца літаратурны спектакль «Без Айчыны».







Дата: 22 чэрвеня

Час: дзверы — 17.30, пачатак — 18.00 (час мясцовы)

Месца: Клуб Proza, Przejście Garncarskie 2, Уроцлаў 



Вас чакае прэм’ера паэмы «Каляды» і прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева «Без Айчыны». 

Паэму прачытае сам аўтар ў суправаджэнні касмічных гукаў ханга — інструмента, што таксама не мае айчыны, і мастацкага відэа-афармлення — жывых ілюстрацый, што будуць з’яўляцца і знікаць на вачах гледачоў.


 Прагучаць і вершы. 

Чытае — Уладзімір Някляеў 

Музычнае афармленне - Дзмітрый Дуганаў (ханг) 

Мастацкае відэаафармленне — Аляксандра Канафальская 




Уваход — данаты ад 50 злотых гатоўкай.






Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Сямейная імпрэза ў Варшаве

31.05.2026 (11:00 - 15:00) музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6,)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ