• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Літоўскія электроншчыкі Beissoul & Einius у Мінску

Пачатак: 03.05 (08:00)
Канец: 03.05 (17:00)
Re:Public
(Мінск, вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: ад 38 рублёў
Google

Іконы стылю па версіі “Vogue” і “L‘Officiel”, літоўскія электроншчыкі Beissoul & Einius прэзентуюць новы альбом у Мінску

Харызматычны electrofashion-дуэт, які спалучае гіпнатычную электроніку і экспрэсіўныя касцюмы, вяртаецца ў Беларусь з яркім шоу.

Іконы стылю па версіі модных часопісаў “Vogue” і “L’Officiel”, літоўскія электроншчыкі Beissoul & Einius вяртаюцца ў Беларусь з унікальным шоў і прэзентацыяй новага альбома, назву якога пакуль трымаюць у сакрэце. Electrofashion-дуэт саўндпрадзюсара і харызматычнага вакаліста, вядомы жарсцю да арту і моды, выступіць 3 траўня ў клубе Re:Public.

З першым з’яўленнем у Беларусі пластыка і пазнавальны вакал франтмэна Beissoul & Einius, гіпнатычная электроніка і экспрэсіўныя касцюмы зрабілі іх выступы феноменам. Іх добра ведаюць у нас як хэдлайнераў фестываляў Mirum Music і FSP. Іх апошні сольны канцэрт у Кіеве назвалі “новым фарматам НЛА”, а шоу на Sziget Festival 2018, адным з самых вялікіх фестываляў Еўропы, стала адкрыццём для многіх.

Першы сольны канцэрт Beissoul & Einius у Мінску адбыўся мінулай вясной пры падтрымцы беларускага праекта Наталлі Куніцкай Mustelide. У гэты раз гурт прыедзе адразу пасля маштабнага шоу у Siemens Arena ў Вільні.

“Мы абралі мову моды і музыкі. Гэта тыя рэчы, якія ніколі не падмануць і не зробяць балюча. Яны падтрымаюць, дапамогуць адчуваць і разумець не толькі нас, але і адначасова саміх сябе і шалёны свет, што імкліва змяняецца. У гэтым сутнасць нашага electrofashion, механізм нашых зносін”, — кажуць музыкі.

Beissoul & Einius атрымалі намінацыю на брытанскай прэміі Unsigned Music Awards за фільм “LION”, галоўную літоўскую прэмію М.А.М.А як электронны гурт №1, а “Vogue” і “L’Officiel” называюць іх іконамі стылю. Пра іх пішуць выданні ў розных краінах свету, сярод якіх Designe Scene, Kaltblut, Playboy, OOB Magazine, FGUK Magazine і Nvrmind. Яны выступалі гасцямі шоу ісландцаў GusGus, украінцаў The Hardkiss і Ivan Dorn.

Beissoul & Einius выдалі два альбомы і EP і, больш за тое, маючы трывалую сувязь з модай, стварылі дзве уласныя fashion-калекцыі: “Sharp Sabotage” з касцюмамі са шкла і авангардную “The Power Of Being An Alien”. Яны ледзь не першыя артысты ў свеце, якія ўласнаручна стварылі калекцыю адзення і выступалі ў ёй пад уласную музыку.

У B&E склалася мноства эфектных арт-дуэтаў з вядомымі дызайнерамі, мастакамі, фатографамі, мадэлямі і танцорамі. Іх EP “Сhamillion” натхніў кампанію FumParFum на стварэнне водару, а дызайнерку Elena Burenina — калекцыі з аднайменнай назвай. У канцэрце-паказе другой уласнай калекцыі адзення Beissoul & Einius узяў удзел фіналіст тэлепраекта “Топ-мадэль па-ўкраінску” Раван Палюх, а ў выступе на цырымоніі ўзнагароджання прэміі М.А.М.А. — экс-фронтмэн Kazaky і саліст балета The Great Gatsby Артур Гаспар. Галоўнай часткай сюжэту кліпа B&E на сінгл “Rooftop” з будучага альбома сталі маскі арт-генія тэхнарамантызму Bob Basset — вядомай у свеце ўнікальнай студыі, што працуе з домам моды Givenchy, кінастудыяй Рыдлі Скота, з KORN, Avril Lavigne, Сідам Вілсанам з гурта Slipknot.

Гурт з натхняльным іміджам і неабмежаванай фантазіяй выступіць у клубе Re:Public у Мінску 3 траўня.

Квіткі ўжо ў продажы:

першыя 100 – 38 рублёў,

месца за столікам – 53 рублі.

Набыццё онлайн тут.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип