Лялечны спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Варшаве

16.03.2024 14:00 - 15:00 Instytut Teatralny (Jazdów 1) 40 злотых
 
У суботу, 16 сакавіка, прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT запрашае дзяцей ад 3 да 10 гадоў і іх бацькоў на лялечны спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ад «Казачкі бай!» паводле кнігі Сары Лундберг «Віта Белая Крэска».




 Дата: 16 сакавіка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Instytut Teatralny, Jazdów 1, Варшава


 Вас чакае падарожжа, якое пачынецца з бясконцага космасу з міл’ярдамі зорак і планет, пройдзе праз усе неверагодныя месцы нашай планеты — горы, палі, пусткі, моры, джунглі і скончыццца ва ўтульным акенцы вашай хаткі. 

У гэтым неверагодным падарожжы вы даведаецеся, хто ж малюе белыя крэскі на дарогах, пазнаёміцеся з Чырвоным і Зяленым чалавекамі, разам з Вітай вырашыце ВЯЛІКУЮ праблему маленькага хлопчыка і нават зможаце убачыць таго, хто запальвае ўсе ліхтары ў горадзе! 

Напрыканцы спектакля маленькіх гледачоў чакае інтэрактыўна-мастацкая частка — яны самі змогуць стварыць новую вандроўку для Віты: з незвычайнымі кранамі, гарадамі і іх жыхарамі. 

У спектаклі гучыць жывая музыка ў выкананні Андрэя Яўдакімава. 


Спектакль ідзе на беларускай мове.


. Квіткі коштам 40 злотых набывайце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Лекцыя «Беларуская драматургія: Карусь Каганец» у Мінску

14.05.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (вул. Крапоткіна, 44)

DLINA VOLNY ў Варшаве

15.05.2026 21:00 - 16.05.2026 01:00 B-Side (Piękna, 19)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ