Легендарная Вольга Арэф’ева і гурт “Каўчэг” з вялікім электрычным канцэртам

15.06.2017 19:00 - 19:00 клуб "БРЮГГЕ" (пр. Партызанскі, 6А) 25-35 рублёў

15 чэрвеня ў клубе “БРЮГГЕ” адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых альбомаў Арэф’евай – “Гліна” і “Анёл і дзяўчынка”.
Альбом “Гліна” з’явіўся напрыканцы 2016 года. У ім танцавальныя песні ў стылі рэггей, жартаўлівыя побытавыя замалёўкі, у ім – сусвет, прасякнуты сонцам. Яго працоўная назва “Аптымізм”.

Альбом “Анёл і дзяўчынка” – аголены боль, непрымірымасць, адзінота і бессань. Вось чаму яго працоўная назва “Дэпрэсняк”. Частка песень альбома напісана ад імя анёла, а частка апавядае аб няпростым зямным жыцці дзяўчынкі. Смелым рашэннем было ўключыць у яго песні розных гадоў. Галоўныя ж знаходкі альбома – гэта новыя песні Вольгі. Яны яшчэ мацнейшыя за старыя. Альбом атрымаўся з фірмовай горка-салодкай арэф’еўскай прыправай сну і явы, будзённасці й цуду.

Шматаблічная, нечаканая, мудрая і кранальная… Вольга Арэф’ева мае настолькі адметную творчую індывідуальнасць, што распавесці пра яе ў звыклых стэрэатыпных азначэннях немагчыма. Гэта энергія, вібрацыя, дух.
“Там, где ни пера, ни пуха, ни крови – игра моей флейты для тонкого слуха, звериного уха, что ловит тончайшие шелесты духа стиха…”

Квіткі 25-35 рублёў у Білетнага Бегунка з бясплатнай дастаўкай па Мінску +375 29 379 47 42

Квіткі анлайн:

https://bezkassira.by/buy/2502/
http://www.ticketpro.by/jnp/music/2104800-kovcheg.html
https://www.kvitki.by/ru/event/40792
http://afisha.bycard.by/performance/olyga_arefyeva_i_gruppa_kovcheg_prezentaciya_dvuh_novyh_alybomov

http://smsbilet.by/catalog/concerts/olga-arefevai-gruppakovcheg.html

Тэлефоны для даведак:
+375 29 138 64 78
+375 29 764 35 65

Старонкі мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/arefieva_minsk

https://www.facebook.com/events/922812597822472/


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Саша Філіпенка ў Кракаве

22.05.2025 (18:30 - 20:00) Gwarek (ul. Władysława Reymonta 17)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ