“Легенды і міфы мінскіх нефармалаў 1980-х”

17.10.2016 18:45 - 20:00 ------------ удзел бясплатны
велаэкскурсія па слядах арт-суполкі “Беларускі клімат”
17 кастрычніка, панядзелак
пачатак – 18:44.
удзел бясплатны, па запісе:
вк, фб – Менскі велашпацыр
“… Аднаму мінскаму мастаку была зроблена пункцыя галаўнога мозга, у якім быў знойдзены старажытны трактат, дзе сцвярджалася, што сем кананічных і адзіннаццаць некананічных цудаў свету знаходзяцца ў Менску, назва якога паходзіць ад старажытнага волата, які аднойчы перапраўляўся цераз раку і пашкодзіў сабе меніск…”
“Гонкі” і “цялегі”, якія распавядалі адзін адному і сваім прыезджым гасцям удзельнікі арт-суполкі “Беларускі клімат” падчас сваіх шпацыраў па горадзе, з цягам часу склаліся ў цэльны сюрэалістычны экскурсійны маршрут, які тлумачыў гарадскую прастору, напаўняў яе новым, хай сабе і крыху вар’яцкім метафізічным сэнсам. Паэт Зміцер Строцаў распавёў “Менскаму велашпацыру” гэтае сівое паданне, гарадскую таямніцу, у якую мы пасвяцім і вас, нашыя велагосці, у гэты змрочны восеньскі вечар.
Акрамя таго:
– пусканне караблікаў!
– прэзентацыя беларускага пераклада нарыса “Каўказ радасці” Зм. Строцава
іншыя бліжэйшыя велаэкскурсіі “Менскага велашпацыра”:
пачатак лістапада – “Вела-Дзяды: шпацыр па старых менскіх могілках”
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977

Вам можа быць цікава

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ