“Легенды і міфы мінскіх нефармалаў 1980-х: канон Дзмітрыя Строцава”

12.11.2014 18:55 - 20:00 ------------ Бясплатнае

“… Аднаму мінскаму мастаку была зроблена пункцыя галаўнога мозга, у якім быў знойдзены старажытны трактат, дзе сцвярджалася, што сем кананічных і адзіннаццаць некананічных цудаў свету знаходзяцца ў Менску, назва якога паходзіць ад старажытнага волата, які аднойчы перапраўляўся цераз раку і пашкодзіў сабе меніск…”

“Гонкі” і “цялегі”, якія распавядалі адзін адному і сваім прыезджым гасцям удзельнікі арт-суполкі “Беларускі клімат” падчас сваіх шпацыраў па горадзе, з цягам часу склаліся ў цэльны сюрэалістычны экскурсійны маршрут, які тлумачыў гарадскую прастору, напаўняў яе новым, хай сабе і крыху вар’яцкім метафізічным сэнсам. Паэт Дзмітры Строцаў распавёў “Менскаму велашпацыру” гэтае сівое паданне, гарадскую таямніцу, у якую мы пасвяцім і вас, нашыя велагосці, у гэты вусцішна-змрочны – як мае быць – лістападаўскі вечар.

12 лістапада, серада

пачатак – 18:59.

працягласць – 1 гадз. 47 хв.

удзел бясплатны, па запісе.

тэл. для запісу: 8029 7040018


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Творчая сустрэча з Макарам у Варшаве

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 (14:30 - 16:30) Paleiskerk (Paleisstraat 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ