Лекцыя Адама Глобуса “Нататкі ля ўзгалоўя”

17.04.2017 19:00 - 21:00 прастора Space (Кастрычніцкая, 16А) 7

“Нататкі ля ўзгалоўя” належаць пяру японскай прыдворнай дамы Сэй-Сёнагон, якая жыла дзесяць стагоддзяў таму. У гэтым асабістым дзённіку пісьменніца змяшчала тонкія і часта іранічныя назіранні, афарыстычныя думкі, лірычныя замалёўкі. Нягледзячы на тое, што паміж намі і аўтаркай – цэлае тысячагоддзе, кніга адчуваецца лёгкай, мудрай і вытанчанай. Яна пра каштоўнасць маленькіх радасцяў і пра бязмежную прыгажосць гэтага свету.

У сярэднявечную Японію пераносімся разам з пісьменнікам і мастаком Адамам Глобусам.

Лекцыя адбудзецца ўжо ў гэты панядзелак, 17 красавіка, у прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).

Квіток каштуе 7 рублёў, набыць яго можна тут.

Пасля лекцыі запрашаем падзяліцца ўражаннямі ў фармаце кніжнага клубу.

Гэта першая з сямі літаратурных лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster.by.
Сачыць за праектам можна ў суполках FB  і VK

 


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Купалле пад Сіэтлам

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ