• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Лекцыя: “Архітэктура і ўзбраенне Нясвіжскага замка ў XVI – XVIII стст.”

Пачатак: 08.04 (16:00)
Канец: 08.04 (16:00)
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Кошт: 5 руб.
Google

8 красавіка 2017 (серада), а 16-й гадзіне. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лекцыя: “Архітэктура і ўзбраенне Нясвіжскага замка ў XVI – XVIII стст.”

Чытае Мікалай Волкаў, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

У канцы XVI ст. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка заклаў у Нясвіжы новы бастыённы замак, які мусіў стаць асновай магутнасці і бяспекі роду на доўгія стагоддзі. Магнат не шкадаваў грошай на новую рэзідэнцыю, таму бастыённы замак у Нясвіжы стаў адной з наймацнейшых магнацкіх фартэцый у Вялікім Княстве Літоўскім і ўсёй Рэчы Паспалітай. Адной з найбольш яркіх асаблівасцей Нясвіжскага замка было яго ўзбраенне. Гарматы, адлітыя па замове М. К. Радзівіла Германам Мольцфельтам, лічацца шэдэўрамі ліцейнага мастацтва і ўжо ў сучаснікаў выклікаючы велізарную цікавасць.

У сваёй лекцыі Мікола Волкаў распавядзе аб асаблівасцях архітэктуры і абарончым патэнцыяле Нясвіжскага замка ў XVI–XVIII стст., што дазволіць зразумець значэнне гэтай рэзідэнцыі для роду Радзівілаў.

Лекцыя праходзіць у рамках лекцыйнага цыкла “Радзівіліяна”, прысвечанага выставе “Радзівілы: лёсы краіны і роду”. Працоўная мова: беларуская

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».

Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип