Лекцыя-чытанне з Алесем Разанавым

27.01.2017 18:30 - 20:00 Беларускі саюз дызайнераў (вул. Брылеўская, 14) Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт

запрашае

АЛЕСЬ РАЗАНАЎ

Зацемкі з тэлефоннай будкі

лекцыя-чытанне аднаго верша

27 студзеня, 18.30

вул.Брылеўскага, 14

Беларускі саюз дызайнераў

Чытаць і ўчытвацца ў вершаваны тэкст, вандраваць па метафізічных сусветах у пошуках адказаў на адвечныя пытанні, спрабаваць зразумець іншага і раптоўна ўбачыць сваё адлюстраванне ці адкрыць штосьці важнае пра сябе… Такія сустрэчы звычайна здараюцца знянацку, нечакана… становяцца для цябе выпрабаваннем і выклікам. Ці пакінеш усё як ёсць, без зменаў? Ці, нягледзячы на сваю нямогласць перад гэтай праўдай, адважышся крочыць у невядомае? Развязка кожнага са сцэнараў можа быць небяспечнай, бо пасля гэтага ты сам і свет вакол цябе ўжо не будзе ранейшым…

Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную прамову паэта і мысляра Алеся Разанава, падчас якой разам з майстрам мы чытаем верш і шукаем сэнсы, выбудоўваем кантэксты і знаходзім укрытыя асацыяцыі. Гэтым разам спрабуем спазнаць свет аднаго з вершаў Міхася Стральцова “Пад шоргат кропель дажджавых…”

Чытанні адбудуцца 27 студзеня ў залі Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14). Пачатак а 18.30.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ