Лекцыя Ганны Пазняк пра ўрбаністыку / Віцебск

25.01.2016 18:00 - 20:00 "Арт-прастора" (вул. Талстога, 7) Бясплатнае

25 студзеня ў Віцебску адбудзецца лекцыя журналісткі, даследчыцы, выпускніцы інстытута «Стрэлка» Ганны Пазняк за назвай «Стратэгіі і тактыкі. Што можна зрабіць у горадзе тут і цяпер, а што можна рабіць потым».

На якія выклікі мы, патрабавальныя гараджане, можам рэагаваць самі? Як гараджане могуць рабіць прастору, у якой яны жывуць, больш дружалюбнымі і прыемнымі для сябе ды іншых? На прыкладах фармальных і нефармальных ініцыятыў апошніх гадоў (ад стварэння парку High Line да праекта мастака Фрэнка Хантэра і анлайн-праектаў па зборы ідэй гараджан для добраўпарадкавання горада) мы паспрабуем зразумець, як працуе ўрбаністыка хуткага рэагавання, і даведацца, навошта гораду патрэбна тэорыя малых справаў.

Пра лектара:

Сацыялагіня, журналістка, даследчыца гарадской культуры, выпускніца Інстытута медыя, архітэктуры і дызайну «Стрэлка» (Масква). З 2010 па 2012 год супрацоўнічала з Лабараторыяй крытычнага ўрбанізму (ЕГУ). Выкладчыца курса «Горад у эпоху татальнай медыятызацыі» ў ECLAB.

 

Лекцыя адбудзецца ў Арт-прасторы на Талстога, 7 

Пачатак а 18.00

Уваход вольны

 

Гэта першы рэгіянальны адукацыйны івэнт, арганізаваны 34mag.net і Euroradio ў новым, 2016 годзе. Летась лекцыя Дзяніса Чыркі, галоўнага натхняльніка Freaky Summer party, пра тое, як арганізаваць паспяховы гарадскі фестываль, прайшла ў Берасці, а сустрэча з Раманам Свечнікавым, вандроўнікам і аўтарам кнігі «Рома едзе», – у Магілёве. Сёлета прагрэсарская місія ў рэгіёны працягнецца, сачыце за анонсамі!


Вам можа быць цікава

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Канцэрт хору "Гук цішы" ў Варшаве

25.12.2025 (12:30 - 14:30) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Калядны канцэрт у Вільні

26.12.2025 (18:00 - 19:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ