Праект «Еўрапейская кафэ – адкрытая прастора Еўропы» запрашаее на публічную лекцыю Мэт’ю Ражанскі «Геапалітыка еўрапейскай бяспекі і супрацоўніцтва: наступствы нацягнутых адносін паміж ЗША і Расіяй»
УВАГА! Глядзіце онлайн-трансляцыю лекцыі на галоўнай старонцы сайта www.eurocafe.by
Цяпер, калі напружанасць паміж Масквой і Вашынгтонам дасягнула беспрэцэдэнтнага за апошнія дваццаць гадоў узроўню, існуе спакуса адкінуць дыпламатычны падыход да вырашэння праблемы як нерэалістычны. Тым больш можа здавацца нерэалістычным складаны, шматбаковы фармат АБСЕ. Аднак Нарада аб бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў 1972-1975 гг. таксама праходзіла на фоне інтэнсіўнага саперніцтва паміж двума супраціўнымі бакамі. Гэта наводзіць на думку пра тое, што разумны дыялог і кансэнсус у ключавых пытаннях у фармаце АБСЕ магчымы, нягледзячы на пагрозу рэальнага канфлікту паміж геапалітычнымі сапернікамі. Можна нават сказаць, што наяўнасць гэтай пагрозы павышае шанцы такога дыялогу на поспех.
Нягледзячы на некаторае павярхоўнае падабенства, было б няправільна адносіць сённяшні канфлікт паміж Расіяй і ЗША да той жа катэгорыі, што канфлікт, які меў месца ў часы халоднай вайны. Адносіны паміж дзвюма краінамі значна пагоршыліся пасля крызісу ва Украіне, аднак вырашэнне крызісу само па сабе не дапаможа аднавіць прадуктыўныя адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам або выправіць шкоду, нанесеную еўрапейскай бяспецы.
Найлепшым рашэннем было б вяртанне да прынцыпаў Хельсінскіх пагадненняў 1975 г. шляхам аналагічнага перамоўнага працэсу, у які быў бы ўключаны ўвесь рэгіён. Сёння Злучаныя Штаты, Еўропу і Расію аб’ядноўвае зацікаўленасць у аднаўленні такога дыялогу. Аднак важна ўсведамляць, што вяртання да «балансу страху», які характарызаваў перыяд халоднай вайны і які ў свой час вымусіў бакі ўсур’ёз падключыцца да Хельсінскага працэсу, ужо не будзе – і не павінна быць.
Пра лектара:
Мэт’ю Ражанскі – дырэктар Інстытута Кенана ў Міжнародным навуковым цэнтры імя Вудра Вільсана. Раней працаваў намеснікам дырэктара Расійскай і Еўразійскай праграмы ў Фондзе Карнэгі за міжнародны мір, дзе заснаваў праграму даследаванняў Украіны, кіраваў шматгадовым праектам для падтрымкі супрацоўніцтва ЗША і Расіі ў сферы аховы здароўя і стварыў «другую дарожку» для вырашэння прыднястроўскага канфлікту. З 2007 да 2010 года працаваў выканаўчым дырэктарам Партнёрства за бяспечную Амерыку (Partnership for a Secure America, PSA). Ражански – ад’юнкт-прафесар у Школе перадавых міжнародных даследаванняў Універсітэта Джонса Хопкінса (Johns Hopkins SAIS) і ў Амерыканскім універсітэце (American University), а таксама ўдзельнік Дартмуцкіх дыялогаў – нефармальнай ініцыятывы для вырашэння канфлікту паміж ЗША і СССР, заснаванай у 1960 г. Падрабязней тут: http://www.wilsoncenter.org/staff/matthew-rojansky
Мова лекцыі: руская
Уваход вольны!